- паплаўнічы
- паплаўнічы, -ага
м.
Полевой сторож.Ранейшы панскі паплаўнічы, ён і цяпер наймаўся ўлетку вартаваць ад патравы Заброддзе і Бугайнік. Крапіва. Летась лезнявіцкі паплаўнічы, якога агулам наймала вёска пільнаваць поле, абязвечыў верасаўскага пастушка: секануў цераз галаву бізуном і выбіў вока. Адамчык. Цяпер мінулася тая пара, калі ў калгасе трымалі паплаўнічых. Жук.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.